Тора () — рака на поўначы Коста-Рыкі ў правінцыях Алахуэла і Эрэдзія.

Бярэ пачатак на ўсходнім схіле гары Пальміра ў Цэнтральнай Кардыльеры на вышыні 1 850 м і цячэ ў паўночна-ўсходнім напрамку, упадае ў раку Сарапікі. Даўжыня — 92 км.

У верхнім цячэнні ракі знаходзіцца нацыянальны парк Кастра-Бланка. Сярод турыстаў папулярны рафтынг па рацэ. Працуюць 2 ГЭС.

Асноўныя прытокі — рэкі Каньё-Негра і Куарта (правыя).

Спасылкі Chasing Jaguars: The Complete Guide to Costa Rican Whitewater (1996) — Lee Eudy — ISBN 0-9643697-7-7 Карта Коста-Рыкі

Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі