Свяцк. Сустракаецца таксама варыянт Свя́цак (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Насельніцтва 32 чал. (2010). Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Гродна.

Галоўная славутасць Свяцка — палацава-паркавы комплекс Валовічаў, адзін з найлепшых архітэктурных твораў стыляў барока і класіцызму на тэрыторыі сучаснай БеларусіВольга Князева. Свяцк // С. 273..

Гісторыя Упершыню Свяцк згадваецца ў XVI ст. як двор Гарадзенскага павета, які з 1521 знаходзіўся пад кіраваннем старосты гарадзенскага Ю. Радзівіла. У сярэдзіне XVI ст. існавала два паселішчы пад назвай Двор Свяцк — уладанні Ф. Валовіча і Веламоўскага адпаведна. Пад 1639 Свяцк згадваецца як асочніцкая вёска Пераломскага лясніцтва, тут было 10 валокаў зямлі і 19 радзінаў сялян-асочнікаў.

У 2-й палове XVIII ст. маршалак Ю. Валовіч выкупіў увесь маёнтак Свяцк (частку атрымаў у спадчыну), у 1779 яго сын Антоній пашырыў уладанне (набыў 2 суседнія фальваркі). У 1779 — пачатку XIX ст. тут збудавалі мураваны палац паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свяцк апынуўся ў Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі, у Аўгустоўскім павеце Царства Польскага, з 1837 года — у Аўгустоўскай, з 1867 года — у Сувалкаўскай губерні. У 2-й палове XIX ст. маёнткам валодаў Ю. Гурскі. Былое ўладанне роду Валовічаў распалася на 5 частак: Свяцк-Горны або Свяцк Гурскіх (фальварак, палац, сад, 4 вёскі), Свяцк Шаняўскіх, Свяцк-Шымкаўцы, Свяцк «Ясудаў» і Свяцк-Кулакоўшчына. У Свяцку-Горным у 1887—1914 гадах працаваў патачны завод, які вырабляў вінаградны цукар, бульбяную патаку, глюкозу.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свяцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валавічоўскай гміне Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год існавалі фальваркі Свяцк Гурскіх (8 дамоў) і Свяцк Вялікі (7 дамоў).

У 1939 годзе Свяцк увайшоў у БССР, у Гродзенскі раён. Станам на 2000 год у вёсцы было 32 двары.

Да 1 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рачыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13., пасля — у склад Навумавіцкага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 — 29 чал. у Свяцку Гурскіх, 41 чал. у Свяцку «Ясудаў» і 40 чал. у Свяцку-Кулакоўшчыне; 1870 — 55 чал. у Свяцку Гурскіх і 80 чал. у Свяцку ЯсудаўŚwiack // 634. XX стагоддзе: 1921 — 168 чал. у Свяцку Гурскіх і 94 чал. у Свяцку ВялікімВольга Князева. Свяцк // С. 274.; 1999 — 63 чал.; 2000 — 57 чал. XXI стагоддзе: 2010 — 32 чал.

Інфрастуктура У Свяцку працуюць бібліятэка і пошта.

Славутасці Палацава-паркавы комплекс Валовічаў (1779 год, пачатак ХІХ стагоддзя, 1930 год) — . Палац; Інтэр’ер палаца: тры драўляныя лесвіцы, 5 камінаў, 2 печкі, дзверы, вокны, люстры, дэкаратыўнае аздабленне сцен і столі; Два флігелі; Парк; Капліца; Гаспадарчая пабудова (былы склад).

Літаратура

Świack // 634.

Спасылкі

Свяцк на Radzima.org

Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна