Пётр Яўсеевіч Гаро (, в. Майск,  — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

З 1928 на савецкай працы. З 1933 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Гродна. У партызанах са жніўня 1941: камандзір групы, палітрук роты, камісар атрада, з кастрычніка 1943 — 61-й партызанскай брыгады, у снежні 1943 — ліпені 1944 — 200-га партызанскага атрада.

У 1946-70 на савецкай і партыйнай працы ў Мінску.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны