Пагоніч-крошка (Porzana pusilla) — птушка сямейства пастушковых.
Апісанне Найменшы з еўрапёйскіх пастушкоў. Даўжыня цела 18 см, размах крылаў 28-37 см. Кароткая, зялёная дзюба без чырвонай асновы, ногі аранжавыя, бакі і падхвосце цёмныя з белымі палосамі. У маладых больш светлыя грудзі і шыя (падобныя да самкі малога пагоніча, але ніз цела з больш выразнымі палосамі). Птушаняты ў чорным з зеленаватым бляскам пуху, з жоўтай або белаватай дзюбай. Голас гучыць як мадуліраванае, крычыць пераважна ўвечары і ноччу.
Пашырэнне Арэал разарваны. Лакальна сустракаецца ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, абмежаваны ў цэнтральнай і паўднёвай частцы Расіі праз Сібір да Сахаліна і Японіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Паўднёвай Афрыцы і Мадагаскары, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Насяляе вадаёмы са стаячай вадой, старыцы і выгіны (меандры) рэк, радзей балоты з мноствам невялікіх акенцаў вады і моцна зарослыя. У Галандыі таксама жыве на новых польдэрах.
Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў Вялікабрытанію, Ірландыю, Данію, Швецыю, Фінляндыю, Польшчу, Чэхію, Славакію, на Азорскія астравы і Мадэйру. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала і ў басейне Міжземнага мора, на р. Ніл, ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Асаблівасці біялогіі Гняздо робіць на купіне паблізу вады (птушка прыплывае на гняздо), пад прыкрыццем звісаючай зялёнай расліннасці альбо куста. Яно ўяўляе няшчыльны стажок (пад канец выседжвання ён робіцца плоскім) з сухіх лістоў і сцёблаў надводнай расліннасці (галоўным чынам аеру, трыснягу, рагозу). Высцілка з травы альбо асакі.
Яйкі (6-8, часам 4-11) падоўжаныя альбо амаль эліптычныя, гліністага колеру, жаўтавата-чырвонаватыя, бура-шэрыя, белавата-зеленаватыя. Глыбокія плямы больш светлыя, галоўным чынам папяліста-фіялетавыя або папяліста-ржавыя, паверхневыя — іржава-бурыя і жоўтыя.
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Катэгорыя:Пастушковыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе