Даўгахвостыя сініцы (Aegithalidae) — сямейства птушак атрада вераб’інападобных.

Невялікія птушкі з вельмі доўгім хвастом і кароткай, далікатнай дзюбай. Крыху падобныя да звычайных сініц, але з іншымі гнездавымі паводзінамі. Дымарфізм адсутнічае. Адрозніваюць 7-8 відаў. У Еўропе адзін від — сініца-апалоўнік.

Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Катэгорыя:Вераб’інападобныя Катэгорыя:Сямействы птушак