Экаты́п, экалагічны тып, экалагічная раса — група асобін пэўнага віду жывёл або раслін, якой характэрна спадчынная прыстасаванасць да пэўных экалагічных фактараў. Прыкметы, якія вызначаюць характар экатыпу, захоўваюцца пры перамяшчэнні арганізмаў у іншыя экалагічныя ўмовы.

Асновы тэорыі экатыпаў распрацаваў у 1920-х гадах шведскі навуковец-батанік І. Турэсан.

Адрозніваюць 3 групы экатыпаў паводле фактараў, якія іх фарміруюць: кліматыпы (геаграфічныя), якія ўзнікаюць пад уздзеяннем кліматычных фактараў; эдафатыпы, якія ўзнікаюць пад уздзеяннем глебава-грунтавых умоў; цэнатыпы, якія ўзнікаюць у розных фітацэнозах.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Папуляцыйная генетыка Катэгорыя:Экалогія