Аранхуэс () — рака ў Коста-Рыцы ў правінцыі Пунтарэнас. Бярэ пачатак на паўднёвым схіле гор Гуатусас на вышыні 1 500 м і цячэ ў паўднёва-заходнім напрамку, упадае ў заліў Нікоя Ціхага акіяна ў кіламетры паўночней горада Пунтарэнас. Даўжыня — 45 км. Плошча басейна — каля 200 км².

Назву рацэ даў старыжытны горад Аранхуэс, які існаваў у 1568—1574 гг. на яе берагах. У вусці ракі некалі быў порт Рыбера, сёння на яго месцы балоцістая мясцовасць вядомая як Пітая-В’еха.

Існуе праект будаўніцтва ГЭС El Encanto.

Спасылкі Карта Коста-Рыкі

Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі