Казімір-Вікенцій Мельхіёравіч Хршчановіч (, маёнт. Бястроск,  — ) — беларускі архітэктар. Мінскі губернскі архітэктар, вядомы як аўтар многіх значных будынкаў Мінска.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран ў маёнтку Бястроск недалёка ад вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна. У 1813 паступіў у Віленскі ўніверсітэт, пасля заканчэння вучобы ў 1819 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофіі і некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У сакавіку 1824 быў прызначаны памочнікам універсітэцкага архітэктара. Пасля здачы дадатковых экзаменаў у маі 1825 атрымаў дыплом архітэктараКазимир Хрщанович .

13 кастрычніка 1825 года К.-В. Хршчановіч быў прызначаны мінскім губернскім архітэктарам, на пасадзе якога праслужыў амаль 40 гадоў (у адстаўку выйшаў у 1863). У 1836 узведзены ў ранг тытулярнага саветніка.

Меў сына (1838—1907), таксама архітэктара.

Творчасць

Найбольш значныя работы ў Мінску: будынак Прысутных месцаў на рагу пл. Свабоды і вул. Інтэрнацыянальнай (1852; з Л. Садоўскім), будынак вайсковага шпіталя, будынкі гарадской бальніцы (1840-я г.), будынак Мінскай мужчынскай гімназіі , губернатарскі дом (канец 1830-х г.). Аўтар праектаў: у Мінску — ратушы (1825), жылога дома Аксельрода (1844), адміністрацыйных устаноў (1847, 1852,1853, 1857) і інш.; у Барысаве — адміністрацыйных устаноў (1843); у Пінску — жылога дома А. Ліпко (1847) і інш.

Разам з Міхаілам Чахоўскім кіраваў будаўніцтвам Пішчалаўскага замкаТурэмныя вежы ня вытрымалі.

У 1847 годзе К. Хршчановіч садзейнічаў узвядзенню царквы Марыі Магдаліны ў Мінску.

У 1850-я гады спраектаваў новы комплекс архірэйскага падвор’я. Прымаў удзел у рэканструкцыі Марыінскага касцёла.

У 1857 годзе на рагу вуліц Падгорнай і Скобелеўскай — сучасныя вуліцы К. Маркса і Чырвонаармейская пабудаваны Дом Гаўсмана. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынка ЦК КПБ.

У 1870 стварыў Аляксандраўскі сквер.

Літаратура

Спасылкі

Казимир Хрщанович

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Мінскія епархіяльныя архітэктары