Місісі́пская культура () — археалагічная культура ў даліне ракі Місісіпі ў VIII - XVI стст.

Асаблівасці Місісіпская археалагічная культура ўзнікла ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. і спалучала элементы, характэрныя для ранейшых культур на поўдні, бліз вусця ракі Місісіпі і тэрыторыі сярэдняга захаду сучасных ЗША. На працягу некалькіх стагоддзяў яна пашырылася ўздоўж даліны Місісіпі і яе прытокаў. У выніку склалася некалькі буйных рэгіянальны культур — сярэднемісісіпская культура, культура Паўднёвых Апалачаў, Кадаанская археалагічная культура, культура Плакемін і інш. Іх агульнымі рысамі з'яўляюцца наступныя: Насыпныя пірамідальныя тэрасы, якія, відавочна, служылі асновамі для драўляных пабудоў. Ручное земляробства. Асноўнай сельскагаспадарчай раслінай з'яўлялася кукуруза. Здабыча і выплаўка медзі. Захаваліся медныя арнаментаваныя пласціны. Здабычы жалеза і выплаўкі бронзы прадстаўнікі Місісіпскай культуры не ведалі. Выкарыстанне ракавін рачных (радзей марскіх) малюскаў для вытворчасці керамікі. Шырокая гандлёвая сетка ўздоўж ракі Місісіпі і яе прытокаў. Узнікненне сацыяльнай няроўнасці і інстытуту правадыроў.

Адным з найбуйнейшых і паселішчаў была Кэхокія на тэрыторыі сучаснага штата Ілінойс, дзе развівалася здабыча медзі. Яе росквіт прыпаў на XII - сярэдзіну XIV стст.

Перыядызацыя Агульнапрынятая перыядызацыя Місісіпскай культуры: Ранні Місісіпскі перыяд (да XII ст.) — пераход лясных паляўнічых плямён да аселага вобраза жыцця. Сярэдні Місісіпскі перыяд (XIIII - XIV стст.) — росквіт Місісіпскай культуры, складанне буйных населеных цэнтраў, спецыялізацыя ў вытворчай сферы. Позні місісіпскі перыяд (XV - першая палова XVI стст.) — заняпад, пашырэнне ваенных дзеянняў і знікненне.

Заняпад Канчатковых прычын заняпаду і знікнення агульнай Місісіпскай культуры не выяўлена. Мяркуюць, што гэта можа быць звязана з ростам сацыяльнай няроўнасці і буйных ваенна-палітычных аб'яднанняў накшталт пазнейшых канфедэрацый плямён паўночнаамерыканскіх індзейцаў. На карысць гэтага довада кажа пашырэнне рэгіянальных асаблівасцяў. У XVI ст. іспанцы арганізоўвалі з Мексікі некалькі даследчых экспедыцый, якія пакінулі апісанні позніх місісіпскіх паселішчаў і іх насельнікаў. Адносіны паміж іспанцамі і карэнным насельніцтвам складваліся па-рознаму, у тым ліку мелі варожы характар. Аднак пранікненне іспанцаў не было заваяваннем, кантакты не сталі сталымі. Існуе магчымасць, што іспанскія даследчыкі незнарок занеслі эпідэмічныя захворванні, якія прывялі да высокай смяротнасці і заняпаду гандлёвых і культурных сувязяў.

Спасылкі

Mississippian Period: Overview Mississippian Culture. Native American Farmers of the American Midwest and Southeast Cahokia as copper center of America

Катэгорыя:Археалогія ў ЗША Катэгорыя:Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Медны век Катэгорыя:Дакалумбавы культуры