Луга́нская Наро́дная Рэспу́бліка (), або скарочана ЛНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Луганскай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.

Размешчана на Данецкім кражы і у басейне ракі Северскі Данец.

Гісторыя Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну. 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію«Донецкая Народная Республика» хочет объединиться с Луганской областью. 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай, каб яны прызналі яе незалежнасцьЛуганская Народная Республика обратилась к России с просьбой о признании её независимости. Пачалася вайна на ўсходзе Украіны. 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну. 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны. 30 верасня 2022 года Расіяй была абвешчана анексія акупаваных тэрыторый Украіны.

Насельніцтва Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %Всеукраинская перепись населения 2001. Национальный состав населения, гражданство..

Гл. таксама Данецкая Народная Рэспубліка

Крыніцы

Спасылкі

Луганская народная республика. Официальный сайт. Легионеры «русского мира» // «Новая газета», 13 червня 2015 Збірка останніх новин Антитерористичної операції(АТО)" // «UA.Today», 2016