Акадэмік — правадзейны член НАН РБ, акадэмій навук іншых дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі.
Акадэмік НАН Беларусі У Беларусі званне акадэміка ўведзена 26 снежня 1928 года, калі СНК БССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Беларускай Акадэміі Навук.
13-14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 24 вакансіі акадэмікаў было вылучана 40 кандыдатур. У выніку было абрана 16 новых акадэмікаў НАН Беларусі і 3 новыя замежныя члены НАН Беларусі. Выбары на спецыяльнасцях «Механіка», «Біятэхналогія раслін», «Мікрабіялогія», «Анкалогія», «Кормавытворчасць, кармленне сельскагаспадарых жывёл», «Раслінаводства», «Тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання», «Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі (тэхнічныя навукі)» не адбыліся. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2015 года у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 91 акадэмік, 2 ганаровыя члены і 13 замежных членаў.
Літаратура
Спасылкі Спіс акадэмікаў НАН Беларусі Спіс ганаровых і замежных членаў НАН Беларусі
Гл. таксама Спіс акадэмікаў НАН Беларусі Катэгорыя:Навуковыя ступені і званні