Гліф ( — выразаю, гравірую) — элемент пісьма, канкрэтны графічны выгляд графемы, часам некалькіх звязаных графем (складовы гліф), або толькі часткі графемы (напрыклад, дыякрытычны знак). Два ці больш гліфы, якія выкарыстоўваюцца напераменку або выбіраюцца ў залежнасці ад кантэксту і адлюстроўваюць адзін і той жа сімвал, называюцца алаграфамі адзін аднаго. І калі графема — гэта адзінка тэксту, то гліф — адзінка графікі.

Этымалогія thumb|Астралагічныя гліфы, найбольш часта якія выкарыстоўваюцца ў заходняй астралогіі. Тэрмін паходзіць ад слова , ужыванага французскімі антыкварамі (з 1701), у сваю чаргу запазычанага з грэчаскай мовы — glyphē «разьба» ад дзеяслова glýphō «выразаю, гравірую» (роднасна «саскрабаць» і «калоць, секчы»).

thumb|злева|Маянскія гліфы 10-га дня календара цалькіна. Але ўпершыню слова гліф прыцягнула ўвагу еўрапейцаў напачатку 1840-х гадоў гравюрамі і літаграфіямі з малюнкаў Фрыдэрыка Кезервуда нерасшыфраваных гліфаў цывілізацыі мая.

Археалогія У археалогіі гліф — гэта выразаны напісаны на камені (петрогліф) або дрэве сімвал. Гэта можа быць піктаграма або ідэаграма, або частка сістэмы пісьма, такой як складовае пісьмо або лагаграма.

Кнігадрукаванне thumb|Сумежныя сімвалы s (ſ) і i, прадстаўленыя як адзін гліф. У кнігадрукаванні гліф — гэта характэрная асаблівасць шрыфта. У вылічальнай тэхніцы — гэта элемент камп'ютарнага сімвала, які адпавядае графеме ці графемападобнай адзінцы тэксту: гэта можа быць літара, лічба, знак пунктуацыі ці піктаграма, дэкаратыўны сімвал, графічная метка.

Выкарыстанне ў іншых галінах У мабільных тэлефонах, у тэхналогіях уводу тэксту, гліф — гэта сямейства метадаў уводу тэксту, заснаваны на разбіцці літар на базавыя формы.

Гл. таксама Алаграф Графема Сімвал Набор сімвалаў Іерогліф Шрыфт

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнасць Катэгорыя:Сімвалы Катэгорыя:Тыпаграфіка Катэгорыя:Надпісы Катэгорыя:Іерагліфічныя пісьмы Катэгорыя:Папяровае мастацтва