«Кліфтанвіл» (, «Футбольны і атлетычны клуб Кліфтанвіл») — паўночнаірландскі футбольны клуб з горада Белфаст. Найстарэйшы клуб Ірландыі, які вядзе гісторыю з 1879 года. Названы ад імя паўночнага раёна Белфаста, Кліфтанвіл, дзе і была заснавана каманда. З 1890 года клуб гуляе на стадыёне «Саліцьюд».
Дасягненні Чэмпіянат Паўночнай Ірландыі: Чэмпіён (5): 1906, 1910, 1998, 2013, 2014
Кубак Паўночнай Ірландыі: Пераможца (8): 1883, 1888, 1897, 1900, 1901, 1907, 1909, 1979
Кубак лігі Паўночнай Ірландыі: Пераможца (6): 2004, 2013, 2014, 2015, 2016, 2022
Суперкубак Паўночнай Ірландыі: Пераможца (2): 1998, 2014
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Кліфтанвіл Катэгорыя:Белфаст