Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (, — , ) — савецкі і беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1980).Звесткі на 1986 г.

Біяграфічныя звесткі Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1958). Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сектара рускай мовы з 1978), у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1983). Член КПСС (1971).

Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Дзейнасць Тэмы даследаванняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалогіі, культуры беларускай і рускай моў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі.

У 1993 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Беларуска-нямецкай асацыяцыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў, у 1995 годзе — акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўропы і Азіі, у 1998 годзе — кіраўніком Польска-беларускай школы «Нясвіжская акадэмія» па адраджэнні культурных ландшафтаў краін Усходняй Еўропы.

Працы Кнігі Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. — Мн., 1965. Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. — Мн., 1976. Хрестоматия по лекторскому мастерству. — Мн., 1978. Введение в методику лекционной пропаганды. — Мн., 1982. Ораторское искусство лектора. — М., 1984. Русско-белорусский разговорнк. — Мн.: Выш. шк., 1991. — 335 с.

У сааўтарстве «Лектарскае майстэрства» (1975). «Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, Т.1—2, 1977—1979). «Беларуская мова для небеларусаў» (1978, 2-е выд.). «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (1980, Т.2). «Беларуская мова. Падручнік для 4 класа школ з рускай мовай навучання» (1982, 4-е выд.).

Артыкулы Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях Міхневіч, А. Я. Прамова / А. Я. Міхневіч // — С. 5.

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Беларуская мова. Энцыклапедыя». Медаль ВДНГ СССР (1986) Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982)

У 2001 годзе Арнольд Міхневіч уключаны ў «Слоўнік міжнародных біяграфій» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы.

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў