Міхась Клебановіч (Міхаіл Іванавіч Клебановіч; нар. , вёска Грэск, Слуцкі раён) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні. У 1967 г. пераведзены ў галоўную рэдакцыю па вытворчасці тэлевізійных фільмаў, у 1972 г. прызначаны сябрам рэдакцыйна-сцэнарнай калегіі гэтай рэдакцыі, з 1977 г. — галоўны рэдактар сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання.
Творчасць Празаічныя творы пачаў пісаць у канцы 1960-х гадоў. Творчы шлях М. Клебановіч пачынаў з напісання карэспандэнцый, нарысаў, замалёвак, сцэнарыяў тэлевізійных перадач.
У 1971 г. часопіс «Полымя» змясціў першую падборку апавяданняў. Аўтар аповесцей «Іван Аляксеевіч» (1980), «Мянька» (1985), «Імярэк» (1992), п’ес «Аплявуха» (паст. 1960), «Санітарны дзень» (паст. на Беларускім радыё 1994), «Збродныя душы» (1997); сцэнарыяў тэлефільмаў: дакументальных «Вясёлка над полем» (1968), «Размова пра зямлю» (1971), «Салдаты перамогі» (1975), мастацкіх «Вера» (1993), «Варыяцыі» (1995); апавяданняў. Асноўныя тэмы твораў — жыццё сучаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы; ім уласцівы добразычлівы дасціпны гумар, нестандартныя сітуацыі, сакавітая мова.
Тэлефільм «Размова пра зямлю» (пастаўлены ў 1971) адзначаны прызам на III Усесаюзным фестывалі.
Выбраная бібліяграфія Ранішняе сонна: Апавяданні і аповесць. — Мн., 1981.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Беларусь у асобах i падзеях
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ