Антон Іосіфавіч Гасціло́віч ( — ) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1959), (1957), (1959).

Біяграфія Нарадзіўся ў фальварку Пянькоўшчына (цяпер — Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь).

У Чырвонай Арміі з 1919 года. У гады Грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у разгроме паўстанцаў ва і Арэнбургскай губернях і барацьбе з басмачаствам у Туркестане, быў памочнікам начальніка штаба асобнага батальёна.

У 1924 годзе скончыў 1-ю Ленінградскую пяхотную школу. З верасня 1924 года — камандзір узвода, з кастрычніка 1927 года — курсавы камандзір 1-й Ленінградскай пяхотнай школы. У 1931 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Пасля яе заканчэння з 1931 года — начальнік 1-й часткі штаба стралковай дывізіі, памочнік начальніка сектара штаба Украінскай ваеннай акругі. З 1935 года — камандзір і камісар стралковага палка. У 1938 годзе скончыў Акадэмію Генштаба, старшы выкладчык акадэміі. З верасня 1939 года — начальнік штаба 1-й армейскай групы савецкіх войскаў у Мангольскай Народнай Рэспубліцы. 4 лістапада 1939 года А. Гастыловічу прысвоена званне камбрыга, з 4 чэрвеня 1940 года, пасля ўстанаўлення генеральскіх званняў — «генерал-маёр». З чэрвеня 1940 года — начальнік штаба 17-й арміі Забайкальскай ваеннай акругі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на ранейшай пасадзе. З 15 мая 1942 года па 18 лістапада 1943 года — камандуючы той жа 17-й арміяй ЗабВА. Са студзеня 1944 года — у дзеючай арміі на 1-м і 4-м Украінскіх франтах: камандзір 17-га гвардзейскага стралковага корпуса (з 12 красавіка 1944 г.). У ходзе Карпацка-Ужгарадскай наступальнай аперацыі ў цяжкіх умовах горнай і лясіста-балоцістай мясцовасці А. Гастыловіч умела кіраваў часткамі корпуса. За адзнаку пры пераадоленні Карпацкіх гор корпусу прысвоена ганаровае найменне «Карпацкі». З 7 лістапада 1944 года — камандуючы 18-й арміяй 4-га Украінскага фронту, якая пад яго камандаваннем удзельнічала ў , Львоўска-Сандамірскай, , і Пражскай аперацыях. 20 студзеня 1945 года А. Гастыловічу прысвоена званне генерал-лейтэнанта. У атэстацыі за 1945 год камандуючы 4-м Украінскім фронтам А. І. Яроменка адзначаў, што: «А. І. Гастыловіч — разумны генерал, у ваенных адносінах пісьменны. Практычны вопыт камандавання буйнымі злучэннямі мае. З камандаваннем арміяй спраўляецца, аднак мала напорыстасці ў выкананні пастаўленых задач…». За ўмелае кіраўніцтва войскамі ўзнагароджаны ордэнам Суворава 1 ступені.

Пасля вайны — камандуючы арміяй. З чэрвеня 1946 года — начальнік кафедры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. З 1948 года — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1958 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі генштаба. 25 мая 1959 года А. І. Гастыловічу прысвоена званне генерала-палкоўніка. З 1964 года — кансультант той жа акадэміі. З 1965 года — у адстаўцы.

Памёр 23 лістапада 1975 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Галавінскіх могілках, у кастрычніку 2012 года перапахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Узнагароды Два ордэна Леніна Тры ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені замежныя ордэны

Крыніцы

Літаратура

Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 41. — ISBN 5-86090-113-5. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны — нашы землякі. Антон Іосіфавіч Гасціловіч / Валожынская ЦБС; Аддзел бібліятэчнага маркетынгу. — Валожын, 2012.

Спасылкі Гастилович Антон Иосифович // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне