POSIX ( — Пераносны інтэрфейс аперацыйных сістэм Unix) — набор стандартаў, якія апісваюць інтэрфейсы паміж аперацыйнай сістэмай і прыкладной праграмай. Стандарт створаны для забеспячэння сумяшчальнасці розных UNIX-падобных аперацыйных сістэм і пераноснасці прыкладных праграм на ўзроўні зыходнага кода, але можа быць выкарыстаны і для не-Unix сістэм. Серыя стандартаў POSIX была распрацавана камітэтам 1003 IEEE. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) сумесна з Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (IEC) прынялі гэты стандарт (POSIX) пад назвай ISO/IEC 9945.

Назва «POSIX» была прапанавана Рычардам Столманам. Уводзіны ў POSIX.1 сцвярджае: «Чакаецца вымаўленне „позікс“ як „пазітыў“, а не „посікс“. Вымаўленне апублікавана ў мэтах абнародавання стандартнага спосабу спасылкі на стандартны інтэрфейс аперацыйнай сістэмы». «POSIX» з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам IEEE.

Задачы

садзейнічаць спрашчэнню пераносу кода прыкладных праграм на іншыя платформы; спрыяць вызначэнню і ўніфікацыі інтэрфейсаў загадзя падчас праектавання, а не падчас іх рэалізацыі; захоўваць па магчымасці і ўлічваць усе галоўныя, створаныя раней і тыя, што знаходзяцца ва ўжыванні, прыкладныя праграмы; вызначаць патрэбны мінімум інтэрфейсаў прыкладных праграм, для паскарэння стварэння, ухвалення і зацвярджэння дакументаў; развіваць стандарты ў кірунку забеспячэння камунікацыйных сетак, размеркаванай апрацоўкі даных і абароны інфармацыі; рэкамендаваць абмежаванне ўжывання бінарнага (аб'ектнага) кода для праграм у простых сістэмах.

Змест Стандарт складаецца з чатырох асноўных раздзелаў: Базавыя вызначэнні (Base definitions) — спіс асноўных вызначэнняў і пагадненняў, ужываных у спецыфікацыях, і спіс загалоўкавых файлаў мовы Сі, якія павінны быць прадстаўлены адпаведнаму стандарту сістэмай. Абалонка і утыліты (Shell and utilities) — апісанне утыліт і каманднай абалонкі sh, стандарты рэгулярных выразаў. Сістэмныя інтэрфейсы (System interfaces) — спіс сістэмных выклікаў мовы Сі. Абгрунтаванне (Rationale) — тлумачэнне прынцыпаў, ужываных у стандарце.

Версіі

POSIX.1, Каранёвыя службы (уключае стандарт ANSI C) (IEEE Std 1003.1-1988) Стварэнне і кіраванне працэсамі Сігналы Выключэнні плаваючай коскі Парушэнні сегментацыі Забароненыя дырэктывы Памылкі шыны Таймеры Аперацыі над файламі (каталогамі) Каналы Бібліятэка C (Стандартны С) Інтэрфейс і кантроль уводу-вываду Трыгеры працэсаў

POSIX.1b, Пашырэнні рэальнага часу (IEEE Std 1003.1b-1993) Планіроўка прыярытэтаў Сігналы рэальнага часу Таймеры і сінхранізацыя Семафоры Перадача паведамленняў Падзяляльная памяць Асінхронны і сінхронны ўвод-вывад Інтэрфейс блакавання памяці

POSIX.1c, Пашырэнні ніцей выканання (IEEE Std 1003.1c-1995) Стварэнне, кантроль і завяршэнне выканання ніцяў Планавальнік ніцяў Сінхранізацыя ніцяў Апрацоўка сігналаў

POSIX-сумяшчальныя АС

У залежнасці ад ступені сумяшчальнасці са стандартамі, АС могуць быць цалкам альбо часткова сумяшчальныя з POSIX. Сертыфікаваныя прадукты можна знайсці на сайце IEEE. Бясплатны доступ да версіі стандарту IEEE Std 1003.1-2004 знаходзіцца на сайце The Open Group.

Цалкам POSIX-сумяшчальныя

Цалкам адпавядаюць адной з версій стандарту POSIX:

A/UX BSD/OS HP-UX IBM AIX Integrity і яе мікраядро µ-velosity IRIX LynxOS Mac OS X Minix MPE/iX OpenSolaris OpenVMS QNX RTEMS Solaris UnixWare VxWorks

Пераважна POSIX-сумяшчальныя

Афіцыйна не сертыфікаваныя як POSIX-сумяшчальныя, але пераважна адпаведныя:

BeOS FreeBSD Linux (большасць дыстрыбутываў — гл. LSB) NetBSD Nucleus RTOS OpenBSD Sanos SkyOS Syllable VSTa Symbian OS (з дапамогай PIPS) DragonFlyBSD

POSIX для Windows

Cygwin — забяспечвае частковую адпаведнасць POSIX для некаторых прадуктаў Microsoft Windows. UnxUtils — набор утыліт з POSIX-асяроддзя. Microsoft POSIX subsystem, неабавязковая падсістэма Windows. Microsoft Windows Services for UNIX — забяспечвае поўную адпаведнасць POSIX для некаторых прадуктаў Microsoft Windows. Аперацыйныя сістэмы на базе Windows NT да Windows 2000 мелі POSIX-узровень, убудаваны ў АС, і UNIX Services for Windows прадстаўлялі UNIX-падобнае асяроддзе. Для Windows XP, Windows Services for UNIX павінны быць усталяваны для POSIX-сумяшчальнасці. UNIX-падсістэма ўбудавана ў Enterprise і Ultimate рэдакцыі Windows Vista і не можа быць дададзена ў іншыя рэдакцыі. UWIN ад AT&T Research забяспечвае POSIX па-над Win32 API.

Гл. таксама

Пераносны набор сімвалаў Ніці POSIX C POSIX library Сокеты Бэрклі

Літаратура

System application program interface (API) [C Language]: ISO/IEC 9945-1, ANSI/IEEE Std 1003.1. — New York: IEEE, 1996. — ISBN 1-55937-573-6

Спасылкі The Open Group IEEE Std 1003.1™-2008 Введение в POSIX’ивизм The Portable Application Standards Committee Тэкст Адзінай спецыфікацыі «Унікс» (чарговай версіі ISO/IEC 9945 у распрацоўцы).

Катэгорыя:Стандарты ISO Катэгорыя:Стандарты IEEE