Алег Васілевіч Бе́раснеў (, — ) — беларускі вучоны ў галіне дынамікі трываласці і надзейнасці машын. Доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1986), член-карэспандэнт АН БССР (1986). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1961. Пасля з 1961 па 1964 працаваў на Валагодскім паравозавагонарамонтным заводзе. З 1964 года ў Інстытуце праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР: інжынер, кіраўнік групы, старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце. У 1978—2002 гг. дырэктар гэтага інстытута, у 2002—2008 гг. загадчык лабараторыяй. З 2008 галоўны навуковы супрацоўнік, намеснік загадчыка аддзялення Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Даследаванні па прагназаванні і пошуку шляхоў павышэння надзейнасці, зніжэння дынамічнай нагружанасці і вібраакустычнай актыўнасці прывадных механізмаў машын. Распрацаваныя пры яго ўдзеле прынцыпы, правілы і парадак прагназавання надзейнасці вырабаў машынабудавання пры праектаванні адлюстраваны ў дзяржаўных стандартах і нарматыўнай тэхнічнай літаратуры. Ім развіты новы навуковы напрамак па распрацоўцы тэарэтычных асноў і інжынерных методык канструявання і разліку, стварэнню і даследаванню зубчастых колаў, якія самаўсталёўваюцца, і прывадных механізмаў на іх аснове.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 22 брашур, 108 аўтарскіх пасведчання на вынаходкі і патэнты.
Асноўныя працы Исследование влияния технологии окончательной обработки зубчатых колес на их работоспособность. М., 1971 (совм. с А. С. Соболевым). Пути повышения надежности машин. Мн.: Наука и техника, 1979 (совм. с И. С. Цитовичем). Самоустанавливающиеся зубчатые колеса. Мн.: Наука и техника, 1983. Аналитические методы механики в динамике приводов. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (совм. с А. М. Гоманом, Н. Н. Ишиным). Зубчатые передачи с повышенной податливостью зубьев. Мн.: Навука і тэхніка, 1993 (совм. с И. В. Жуком, А. Н. Неделькиным). Нормирование надежности технических систем. Мн.: Технопринт, 2004 (совм. с Ю. Л. Солитерманом, А. М. Гофманом).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), медалём «За доблесную працу», дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Берестнев Олег Васильевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 34.
Спасылкі Профіль члена-карэспандэнта А. В. Бераснева на сайце ЦНБ НАН Беларусі Алег Васілевіч Бераснеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хойніках Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі