Ферзь з Лукомля — шахматная фігурка ферзя XII ст., знойдзеная ў г. Лукомль. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
Апісанне Фігурка адлюстроўвае чалавека, які сядзіць на невялікай авальнай падстаўцы, склаўшы па-ўсходняму ногі і скрыжаваўшы на грудзях рукі. З-пад галаўнога ўбору, магчыма, чашападобнага шлема, які бытаваў у Еўропе ў X-XIII стагоддзяхСтаніслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ, звісаюць валасы. Рысы твару некалькі грубаватыя: падбароддзе выступае наперад, нос прыплясканы. Ва ўсёй паставе — спакой і ўладарнасцьЗаслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік.– Мн., 1983. – с. 30-31..
Літаратура
Катэгорыя:Шахматныя фігуры Беларусі Катэгорыя:Лукомль Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь