Цім Берглінг (Tim Bergling, ) — шведскі дыджэй і музычны прадзюсар, найбольш вядомы пад сцэнічным імем Avicii (ɅVICII◢ ◤). Ён таксама выкарыстоўваў псеўданімы Цім Берг і Том Хангс. Avicii праславіўся ў 2010 годзе дзякуючы сінглам «My Feelings for You», «Seek Bromance», «Blessed» і «Levels». Паводле даных часопіса Forbes, у 2013 годзе ён уваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету з гадавым даходам у 20 млн долараў.

Біяграфія Цім Берглінг нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стакгольме. Ён пачаў кар’еру, зрабіўшы рэмікс на музычную тэму з відэагульні Lazy Jones, і пазней запісаў уласны трэк «Lazy Lace», які неўзабаве быў выпушчаны на Strike Recordings. На яго музыку паўплывалі ў прыватнасці Basshunter, Лейдбэк Люк, Стыў Анжэла, Tocadisco, Daft Punk, Эрык Прыдз і Аксвел. Выйграўшы прыз праграмы Піта Тонга Fast Trax, Avicii атрымаў шмат прапаноў і ў красавіку 2008 года выпусціў трэк «Manman» на лэйбле Тонга Bedroom Bedlam. У маі таго ж года ён падпісаў кантракты з At Night Management і Vicious Grooves.

Улетку 2011 года брытанская спявачка Леона Льюіс прадставіла песню «Collide», у якасці інструментальнага складніка якой быў выкарыстаны ўрывак з трэка Avicii «Penguin», што выконваўся ім на канцэртах з канца 2010 года. Дазвол на сэмпліраванне не быў атрыманы, і пасля скандалу з абвінавачваннямі ў плагіяце і пагрозамі судовага разгляду сінгл Льюіс быў выпушчаны з указаннем Avicii як суаўтара. Увосень таго ж года яго сінгл «Levels» стаў міжнародным хітом: у Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Германіі яму ўдалося ўвайсці ў дзясятку, а ў роднай Швецыі дыджэй упершыню заняў вяршыню чарта. Гэты трэк быў пакладзены таксама ў аснову песні Флоу Райды «Good Feeling», якая карысталася вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце і займала верхнія пазіцыі ў музычных чартах. У рэйтынгу часопіса DJ Magazine за 2011 год Avicii падняўся з 39-га на шостае месца, а ў наступным годзе ўвайшоў у першую тройку.

На 54-й цырымоніі «Грэмі» ён разам з Дэвідам Гетам былі намінаваны ў катэгорыі «Лепшы танцавальны запіс» за іх сумесны трэк «Sunshine». У 2013 годзе яшчэ адну намінацыю на «Грэмі» атрымаў яго трэк «Levels» як лепшы танцавальны запіс.

Памёр у Амане 20 красавіка 2018 года.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

True (2013) Stories (2015) Tim (2019)

Фільмаграфія ГодНазваРоляТып2017Avicii: True Storiesён самДакументальны2024Avicii — I'm Tim

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дыджэі Катэгорыя:Рэміксеры Катэгорыя:Музыканты Швецыі Катэгорыя:Музычныя прадзюсары Швецыі