Пётр Войкаў (, — , ) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія Прымаў удзел у расстрэле царскай сям’і і знішчэнні слядоў забойства — падпісаў дакумент пра выдачу вялікай колькасці сернай кіслаты для знішчэння забітыхДаведка пра дзейнасць Войкава ИРИ РАН.
З 1924 года працаваў паўнамоцным прадстаўніком СССР у Польшчы. Забіты на вакзале ў Варшаве Барысам Кавердам, які да таго браў удзел у дзейнасці Часовай беларускай рады Арсеня Паўлюкевіча.
Помсцячы за забойства Войкава, бальшавікі расстралялі ў Маскве ў ноч з 9 на 10 чэрвеня 1927 года 20 прадстаўнікоў знаці былой Расійскай імперыі, якія на той час знаходзіліся ў турмах, а шмат хто быў арыштаваны ў сувязі з забойствамДолгоруков П. Д. Великая разруха. Воспоминания основателя партии кадетов 1916—1926 / Глебовская Л. И.. — Масква: ЗАТ «Центрполиграф», 2007. — С. 341. — 367 с. — 3000 ас..
Войкаў быў з пашанаю пахаваны ў некропалі Крамлёўскага мура ў Маскве. Каверда быў асуджаны польскім судом да пажыццёвага зняволення, але 15 чэрвеня 1937 года быў амніставаны і вызвалены.
Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Меншавікі Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Тэрарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Паслы СССР у Польшчы Катэгорыя:Забітыя палітыкі