Не́нач — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах, левы прыток ракі Прыпяць.
Назва На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва ракі паходзіць ад тэрміна ненач — непачатая справа, непачатая работа, у пераносным значэнні — цаліна, неўзараныя землі, некрануты лесВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 256.Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 80..
Водаапісанне Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 796 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудніца Калінкавіцкага раёна, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па нізіне Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Даліна невыразная, каля вёскі Антонаўка Калінкавіцкага раёна трапецападобная (шырыня 500—800 м). Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км), у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — канал Ненач (справа) і ручай Шыздра (злева).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года.
Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці