Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Белэнерга», канцэрн «Белэнерга» — беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн, які ажыццяўляе кіраванне гаспадарчай дзейнасцю электраэнергетычнага комплексу Беларусі. Падначальваецца Міністэрству энергетыкіПералiк дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству энергетыкі// Афіцыйны сайт Міністэрства энергетыкі. Дата доступу: 21 мая 2009. Створаны ў 1995. Вытворчасць электраэнергіі магутнасцямі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам «Белэнерга» — 30,11 млрд кВт/гадзін (1995).

Асноўныя напрамкі дзейнасці: кіраванне Беларускай энергетычнай сістэмай; вытворчасць, перадача і размеркаванне электрычнай і цеплавой энергіі; падтрыманне ў належным стане электрастанцый, электрычных і цеплавых сетак; аператыўна-дыспетчарскае кіраванне тэхналагічным працэсам вытворчасці і паставак электраэнергіі; тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб’ектаў Беларускай энергетычнай сістэмы; арганізацыя работ, якія забяспечваюць збалансаванае развіццё энергасістэмы, у т. л. прагназаванне попыту на энергію, праектаванне, інвеставанне, будаўніцтва энергетычных аб’ектаўПІЛЕВІЧ У. Апора для энергетычнага будаўніцтва. ; ліцэнзаванне вытворчасці электраэнергііСОЎСЬ Г. Канцэрн «Белэнэрга» не дае ліцэнзіі на працу нямецкага ветрака ў Занарачы// Радыё «Свабода». 15 сакавіка 2001.

Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Брэстэнерга», «Віцебскэнерга», «Гомельэнерга», «Гроднаэнерга», «Мінскэнерга», «Магілёўэнерга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: РУП «Белэнергаахова», РУП «Белэнергааўтаматыка», УА «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж», ААТ «Белэнергабуд», ААТ «Цэнтрэнергамантаж»ЛІТВІНАЎ М. Сяргей Белы, генеральны дырэктар канцэрна «Белэнерга» // Звязда. 22 снежня 2005 і інш.

Крыніцы

Спасылкі http://www.energo.by  — афіцыйная старонка ДВА «Белэнерга»

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Энергетыка Беларусі