Купяціцкі крыж-энкалпіён, або Купяціцкі абраз Маці Божай — бронзавы крыж-энкалпіён з в. Купяцічы каля Пінска. Крыж шанаваўся як цудатворны абраз Маці БожайКупятицкая икона Богородицы в связи с древнерусскими энколпионами. Для яго была зроблена дарагая сярэбраная аправа. Абраз захоўваўся ў спецыяна пабудаванай царкве. У 1636 г. манахі Купяціцкага манастыра перасяліліся ў Кіеў і перанеслі з сабой энкалпіён, які быў змешчаны ў Сафійскім саборы.

Апісанне Купяціцкі энкалпіён тыпалагічна адпавядае мадэлі, якая з'яўляецца найбольш характэрнай для кіеўскай металапластыкі XI-пач. XII ст.Седова. Ювелирные изделия древнего Новгорода Яе выявы рэльефныя. На адной створцы змешчана распяцце з пагруднымі выявамі святых, на другой — Маці Божай з дзіцем, а ў медальёнах — бюсты мучанікаў.

Літаратура

Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Крыжы Катэгорыя:Купяцічы Катэгорыя:Цудатворныя абразы Багародзіцы