Кіран Дэсаі (; ) — індыйская пісьменніца. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2006 года за раман «Спадчына спустошаных».

Біяграфія Кіран Дэсаі нарадзілася ў Нью-Дэлі, Індыя, і жила там да 14 гадоў. Потым яна з маткаю адзін год жыла ў Англіі, а пасля пераехала ў Злучаныя штаты, дзе вывучала творчасць пісьменнікаў у Бенінгтанскім каледжы, ва Універсітэце Холінса і ў Калумбійскім універсітэцеІнтэрв'ю штомесячнаму кніжнаму агляду «boldtype».

У студзені 2010 года Нобелеўскі лаўрэат Архан Памук паведаміў, што знаходзіцца ў рамантычных стасунках з Дэсаі.'Pamuk: It's no secret, Kiran is my girlfriend', Times of India, 1 February 2010.

Творчасць Па ўласных словах аўтара значны ўплыў на яе як пісьменніцу аказала яе маці Аніта Дэсаі.

Творы 1998 «Хулабала ў фруктовым садзе гуаявы» (Hullabaloo in the Guava Orchard) 2006 «Спадчына спустошаных» (The Inheritance of Loss)

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Бенінгтанскага каледжа Катэгорыя:Пісьменнікі Індыі Катэгорыя:Лаўрэаты Букераўскай прэміі