Парыжскі дагавор, падпісаны 18 красавіка 1951 года паміж Францыяй, Заходняй Германіяй, Італіяй і трыма краінамі Бенілюкса (Бельгія, Нідэрланды і Люксембург) стварыў Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС), якое пазней стала часткай Еўрапейскага саюза. Дагавор набыў моц 23 ліпеня 1952 года. Праз пяцьдзясят гадоў, 23 ліпеня 2002 года, тэрмін дзеяння дагавора закончыўся.

Дагавор лічыцца асноватворным у справе аб’яднання Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Ён аб’яднаў некаторых з былых ворагаў падчас вайны, стварыўшы сумесную вытворчасць вугалю і сталі, ключавых рэсурсаў, якія раней займалі цэнтральнае месца ў ваенных дзеяннях.

Гл. таксама Дагаворы Еўрапейскага саюза Рымскі дагавор Дагавор зліцця Маастрыхцкі дагавор Амстэрдамскі дагавор Лісабонскі дагавор

Спасылкі Дагавор Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі Гісторыя Еўрапейскага саюза 1945—1957

Катэгорыя:Еўраінтэграцыя Катэгорыя:Дагаворы Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Гісторыя Еўрапейскага саюза