Та́ка-Бо́не-Ра́тэ () — нацыянальны парк у Інданезіі, каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. Займае аднайменны атол і навакольныя марскія тэрыторыі. Агульная плошча - 5307 км².
Гісторыя Нацыянальны парк быў створаны ў 1992 г. для аховы другой па плошчы ў свеце (пасля Кваджалейна) буйной экасістэмы каралавых атолаў. На адным з астраўкоў месціцца населеная вёска. У наш час развіваецца турызм.
Прырода Нацыянальны парк Така-Боне-Ратэ займае тэрыторыю аднайменнага атола. Уяўляе сабою кола нізкіх каралавых астраўкоў і каралавага рыфа, якія атачаюць шырокую лагуну (другую па плошчы ў свеце пасля лагуны атола Кваджалейн).
Флора сушы прадстаўлена ксерафітнымі хмызнякамі, какосавымі пальмамі і хвоямі. Фаўна сушы бедная — птушкі, крабы, яшчаркі. Нацыянальны парк славіцца багаццем падводнага свету, які насяляюць 261 від каралавых паліпаў, 295 відаў рыб, 244 відаў малюскаў, некалькі відаў марскіх чарапах.
Спасылкі National Park Taka Bonerata Tinabo Dive Resort Diving in Takabonerate National Park
Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Інданезіі