Сафійскі сабор (Ая-Сафія, ; ) у Трабзоне (Трапезундзе) — выдатны помнік позневізантыйскага дойлідства, найбуйнейшы храм Трапезундскай імперыі, вядомы сваімі фрэскамі XIII стагоддзя.

Сабор размешчаны недалёка ад гістарычнага цэнтра Трабзона, у межах сучаснага горада. Сабор быў пераўтвораны ў мячэць пасля турэцкага горада, у наш час з'яўляецца музеем.

Гісторыя Сабор быў пабудаваны ў 1238—1263 гадах Мануілам I. У 1461 годзе Мехмед II захапіў Трапезунд і ператварыў сабор у мячэць. Будынак сабора выкарыстоўвалася як ваенны шпіталь і склад падчас Першай сусветнай вайны, калі горад быў заняты рускімі войскамі. Далей ён ізноў выкарыстоўваўся як мячэць да 1964 года, калі ён стаў музеем пасля рэстаўрацыі, праведзенай у 1958—1964 з дапамогай Эдынбургскага ўніверсітэта.

У ліпені 2012 года віцэ-прэм'ер урада Турцыі Бюлент Арыч заявіў пра намер урада дазволіць перадачу храма мусульманскай абшчыне для ператварэння ў мячэць. У красавіку 2013 года храм быў пераўтвораны ў мячэць.Услед за храмам Святой Сафіі ў Нікеі туркі маюць намер звярнуць у мячэць і царква Святой Сафіі ў Трапезундзе.

Спасылкі

Артыкул пра храм святой Сафіі

Катэгорыя:Саборы Турцыі Катэгорыя:Архітэктура Візантыі Катэгорыя:Музеі Турцыі Катэгорыя:Трабзон