thumb|Іаган Эверс, партрэт 1827 года

Іаган Філіп Густаў фон Эверс (; , вёска Амелунксен (каля Беферунгена), княства-біскупства Падэрборн — , Дэрпт) — расійскі і германскі гісторык-юрыст, член-карэспандэнт (1809) і ганаровы член (1826) Пецярбургскай акадэміі навук.

Біяграфія Эверс нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1803 годзе скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт, у якім вывучаў гістарычныя і юрыдычныя навукі пад кіраўніцтвам Геерена і Шлёцэра. Пасля заканчэння ўніверсітэта Эверс перабраўся ў Ліфляндыю, у Дэрпт, дзе спачатку ён быў дарэктарам. У 1809 годзе ён быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук. У 1810 годзе Эверсу прапанавалі быць у Дэрпцкім універсітэце прафесарам геаграфіі, статыстыкі і рускай гісторыі. У 1816 годзе ён абраны быў прарэктарам, а ў 1818 годзе — рэктарам. У 1826 годзе Эверс заняў кафедру дзяржаўнага народнага права і палітыкі. З 1813 па 1826 гады займаў яшчэ іншыя кафедры.

Навуковыя погляды Развіццё грамадства Эверс уяўляў як працэс пераходу ад сям'і да роду і далей ад племя да дзяржавы. Гэта канцэпцыя аказала ўплыў на дзяржаўную школу рускай гістарыяграфіі. Таксама Эверс выказваў меркаванне пра хазарскае паходжанне варагаў, калі ў 1814 годзе адкрыў паўднёвую Русь, якая існавала яшчэ да прыходу Рурыка. У ёй ён бачыў хазараў (Пантыйскую Русь у адрозненне ад Волжскай Русі, таксама звязанай, паводле яго меркавання, з хазарамі), ад якіх рускія прынялі імя.В. В. Фомин «Варяги и варяжская русь. К итогам дискуссии по варяжскому вопросу». М.2005. з.-129.

Навуковыя працы Vom Ursprunge des russischen Staats (1808) Kritische Vorarbeiten zur Geschichte der Russen (1814) Geschichte der Russen (1816) Das älteste Recht der Russen in seiner geschichtlichen Entwicklung (1826) Ueber die Quellen der Jaroslawischen Prawda

Літаратура

Спасылкі

Біяграфія на сайце ostdeutsche-biographie.de

Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта