Коноплі пасяўныя (Cannabis sativa) — аднагадовая кветкавыя расліна з роду сямейства .

Назва

Каноплі пасяўныя, каноп’еFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, канапляАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888., калапніЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921, канапель, пласконнеГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927. Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929..

Батанічнае апісанне

Двухдомная травяністая расліна вышынёю да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы, жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак.

Арэал Пашырана ў Цэнтральнай Азіі і Еўропе.

Значэнне

Лубнавалакністая, алейная і прадзільная расліна. Даюць валакно — пяньку. З насення атрымліваюць 30—35 % алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і будаўнічыя матэрыялы.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыіОпределён список наиболее опасных растений .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Каноплевыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе