Пры́леп (, , ) — горад у паўднёвай частцы Паўночнай Македоніі з насельніцтвам 64 тысячы жыхароў. Горад размешчаны ў паўночнай частцы Пелаганійскай раўніны, у 128 км ад сталіцы Скоп’е.

Размешчаны ля падножжа крэпасці легендарнага сербскага каралевіча , вядомага як змагар супраць туркаў і мудры кіраўнік.

Гісторыя Прылеп быў заснаваны на руінах старажытнага горада Стыбера, які быў часткай Рымскай імперыі. Нягледзячы на спусташэнне готамі ў 268, Стыбера заставалася часткова заселенай. Пад імем Прылеп гэты горад быў упершыню згаданы ў 1014 як месца, дзе балгарскі цар памёр ад разрыву сэрца, гледзячы, як візантыйцы асляпляюць тысячы яго салдат, якія патрапілі ў палон пасля . Горад патрапіў пад візантыйскую ўладу.

Пазней горад быў заваяваны Другім Балгарскім царствам і Сербіяй.

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэнаса. Пад кантролем Асманскай імперыі знаходзіўся на працягу шасці стагоддзяў.

На пачатку XX стагоддзя ўваходзіў у склад Сербіі і Югаславіі і пасля яе распаду адышоў да Македоніі.

Насельніцтва Большасць насельніцтва складаюць македонцы (93 %), але ёсць і цыганская меншасць.

Паводле перапісу 2021 года, у Прылепе пражывала 63 308 жыхароўПописна слика на населените места во Северна Македонија, Попис 2021 Вкупно резидентно население на Република Северна Македонија според етничката припадност, по населени места, Попис, 2021 .

Этнічная група Усяго македонцы 54 028 албанцы 106 туркі 82 цыгане 3 966 влахі 30 сербы 107 башнякі 14 іншыя 264 невядома / не паведамілі 4 711

Славутасці Маркавы Кулі, сярэднявечная крэпасць Трэскавец, манастыр

Вядомыя асобы Блажэ Конескі (1921—1993) — стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы, выбітны літаратурны, культурны і грамадскі дзеяч, паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, лінгвіст, перакладчык

Гарады-пабрацімы Асенаўград, Балгарыя

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Македоніі