Бяла́сіца (, , ) — невялікі горны хрыбет у вобласці Македонія.

Вышэйшы пункт — гара Радамір (2029 м), размешчаная на мяжы Балгарыі і Грэцыі. Сам масіў знаходзіцца на тэрыторыі трох краін: Грэцыі (45 %), Паўночнай Македоніі (35 %) і Балгарыі (20 %). Даўжыня хрыбта — каля 60 км, шырыня — да 9 км.

У гісторыі Балгарыі горы Бяласіца вядомыя Бяласіцкай бітвай (іншая назва — бітва пры Клідыёне), калі 29 ліпеня 1014 года візантыйскія войскі каля сяла Ключ у даліне Струміцы нанеслі балгарскаму войску цяжкія страты, паскорыўшы падзенне Заходне-Балгарскага царства.ВСЭ. Бяласіца Вакол свету. Хранограф. 29 ліпеня 1014 года

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Горныя хрыбты Еўропы Катэгорыя:Горы Балгарыі Катэгорыя:Горы Грэцыі Катэгорыя:Горы Паўночнай Македоніі