Суджу́х (, ), шужу́к абочужу́к (), чучу́к (), суджу́к () — адзін з традыцыйных відаў каўбасы у цюркскіх і блізкаўсходніх народаў. У перыяд Асманскай імперыі гэта страва атрымала шырокую вядомасць у арабаў (), грэкаў (), армян (), балгар (), сербаў, харватаў, баснійцаў і македонцаў ().

Спосаб прыгатавання Папярэдне пасоленыя філейныя кавалкі мяса і тлушчу ўкладаюць у кішкі, падсушваюць, вяляць, вэндзяць. У Казахстане і Кіргізіі пры гатаванні шужука (чучука) выкарыстоўваецца пераважна каніна. Лічыцца больш таннай каўбасой, чым казы, бо выкарыстоўваюцца больш танныя часткі тушы каня, чым у казы. У іншых народаў замест каніны можа выкарыстоўвацца і іншае мяса.

Балгарская разнавіднасць суджука «луканка» гатуецца пад прыгнётам, што надае ёй характэрную плоскую форму і калянасць.

Літаратура

Катэгорыя:Каўбасы Катэгорыя:Азербайджанская кухня Катэгорыя:Балгарская кухня Катэгорыя:Кіргізская кухня Катэгорыя:Турэцкая кухня Катэгорыя:Армянская кухня