Ахтопал () — горад у Балгарыі. Размешчаны на ўзбярэжжа Чорнага мора. Знаходзіцца ў Бургаскай вобласці, уваходзіць у абшчыну Царава. Насельніцтва складае 1425 чалавек. Ахтопал — самы паўднёвы Балгарскі горад на Чарнаморскім узбярэжжы.

Гісторыя Заснаваны грэкамі з Апалоніі (цяпер горад Сазопал), якая знаходзілася ў 58 км на поўначы, пад імем Аўлеан Тыхас (). У Візантыйскую эпоху называўся Агатупаліс (). Одзін з нешматлікіх гарадоў, якія заставаліся ў руках апошняга імператара Візантыі Канстанціна Палеалога. Перайшоў да туркаў перад аблогай і падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 годзе. Сённяшняе яго імя ўзыходзіць да грэчаскага Актопалі — прыбярэжны горад.

Падчас руска-турэцкай вайны 24 ліпеня 1829 года Агатопаль быў узяты атрадам з 2 фрэгатаў, брыга, парахода і 8 вяслярных суднаў пад агульным камандаваннем капітан-лейтэнанта Баскакава.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Бургаскай вобласці