Хала́сле () — традыцыйны венгерскі рыбны суп. Назва паходзіць ад  — рыба (або  — рыбак) і  — булён.

Для прыгатавання халасле дробна сечаную рэпчатую цыбулю і нарэзаную на дробныя кавалачкі рыбу або рыбную дробязь хутка пасеруюць з чырвоным перцам на свіным тлушчы, затым заліваюць вадой (таматавым сокам) і вараць да таго часу, пакуль рыба зусім не разварыцца. Пасля гэтага суп прапускаюць праз сіта. Затым туды дадаюць буйныя кавалкі рыбы (карп, сом, шчупак) і вараць да гатоўнасці. Суп халасле сервіруюць ў збанках з белым хлебам.

Спасылкі Рэцэпт халасле. Кузнецова Е. К. Венгерская кухня. — М.: ОЛМА-ПРЕСС Инвест, 2004. ISBN 5-94848-166-2 Венгерскі рыбны суп халасле

Катэгорыя:Венгерская кухня Катэгорыя:Супы Катэгорыя:Рыбныя стравы Катэгорыя:Балгарская кухня