Кракаўская акадэмія мастацтваў імя Яна Матэйкі ў Кракаве () — найстарэйшая мастацкая вышэйшая навучальная ўстанова ў Польшчы.

Гісторыя Заснавана ў 1818 годзе. Першапачаткова працавала як Школа рысунку і жывапісу пры факультэце літаратуры кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1364).

Пасля аддзялення ад універсітэта ў 1873, стала Школай вытанчаных мастацтваў, першым дырэктарам якой быў вядомы польскі гістарычны жывапісец Ян Матэйка (1838—1893), які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні мастацкай супольнасці Кракава і выхаванні многіх выдатных студэнтаў, якія сталі вядомымі дзеячамі культуру Польшчы. З 1979 года акадэмія носіць яго імя.

Выкладчыкамі і прафесарамі навучальнай установы былі Ф. Цынк, А. Грыдлеўскі, Л. Лефлёр

Пасля смерці Я. Матэйкі, важную ролю ў дзейнасць Школы адыграў рэктар Юліян Фалат, які кіраваў ёю з 1875 па 1909, вядомы мастак-пейзажыст і выдатны рэфарматар, пры якім у 1900 Школа стала Акадэміяй вытанчаных мастацтваў. Ініцыяваў развіццё ў Акадэміі новых творчых плыняў і арганізаваў, акрамя жывапісу, навучанне графіцы і архітэктуры. Запрасіў на педагагічную працу шэраг вядомых майстроў, у тым ліку, Т. Аксянтовіча, В. Вейса, С. Выспянскага, Л. Вычулкоўскага, К. Лашчка, Я. Мальчэўскага, Ю. Мехофера, Ю. Панкевіча, Я. Станіслаўскага і інш.

Факультэты дызайну інтэр'ера прамысловага дызайну графікі захавання (кансервацыі) і рэстаўрацыі твораў мастацтва жывапісу скульптуры

Акрамя таго, пры Акадэміі працуюць міжфакультатыўная кафедра тэорыі і гісторыі мастацтва, курсы замежных моў і фізічнай культуры.

Спасылкі Akademia Sztuk Pięknych im. Jana Matejki w Krakowie

Катэгорыя:Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:З’явіліся ў 1818 годзе Катэгорыя:1818 год у Кракаве