«Горынь» — беларускі спеўны гурт.
Гісторыя Гурт «вырас» у 2008 годзе з агульных спеўных заняткаў пры РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Рэпертуар гурта папаўняецца падчас этнаграфічных экспедыцый (іх Таварыства са дня свайго заснавання зладзіла ўжо больш за 20). Вандруючы па Беларусі дзяўчаты імкнуцца вывучаць спеўную традыцыю напасрэдна ад яе носьбітаў. Таму і ў выкананні прытрымліваюцца прынцыпу спяваць без апрацовак, зберагаючы асаблівасці мовы, імкнуцца найбольш дакладна пераняць манеру спеву пэўнага рэгіёну. Рэпертуар гурта складаюць песні з розных рэгіёнаў Беларусі: Палесся, цэнтральнай і паўночнай Беларусі. Адраджаючы старажытныя святы, вывучаючы спрадвечныя рамёствы, спявачкі спрабуюць па-свойму вырашыць праблему пераемнасці і існавання традыцыйнай культуры ў гарадскім асяродку.http://www.last.fm/music/Горынь
Пра назву «Горынню» на тэрыторыі Беларусі звалі чырвоныя баваўняныя ніткі для вышывання, якія прадавалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя па беларускіх вёсках цыганы і габрэі. Назва нітак паходзіць ад нямецкага слова «garn», што значыць «пража».
Дыскаграфія Да падай, Божа, ключы... (2012)
Да падай, Божа, ключы...
Песні веснавога цыклу. Распачынае альбом стрэчаньская песня. Ёсць таксама гукальныя, велікодныя, русальныя, юраўскія ды проста спевы, прымеркаваныя да вясны.http://budzma.org/news/horyn-chas-syroe-autentyki.html
Змест
На моры вутка купалася (стрэчаньская) (в. Баранава, Старадарожскі р-н) Сам Бог пiва варыць (веснавая) (ад перасяленцаў Магілёўскай губерніі ў Сібіры) Ой, i хто з-за ворот клiчэ (веснавая) (в. Чэрнічы, Жыткавіцкі р-н) Волотар (велікодная) (Пінскі р-н) Чый то двор на пагурачку (велікодная) (в. Галаны, Талачынскі р-н) За новаю святлiцаю (веснавая) (в. Канчаны, Верхнядзвінскі р-н) Шось у лесе гукае (веснавая) (в. Казлы, Ельскі р-н) Цераз гай зеляненькi (веснавая) (Магілёўскі р-н) Загадка Я скакала-плясала (веснавая) (в. Стаўбун, Веткаўскі р-н) Йшла Юрова мацi мастамi (юраўская) (в. Глінная Слабада, Рэчыцкі р-н) Да мы Юр'я пачынаем (юраўская) (в. Феліксова, Лідскі р-н) На вулiцы, на шырокай (юраўская) (в. Феліксова, Лідскі р-н) Правяду русалачку я да бору (русальная) (в. Палічын, Любанскі р-н) Як пайду я маладзюсенька (траецкая) (в. Канчаны, Верхнядзвінскі р-н)
Удзельніцы Наста Глушко Галіна Друк Тацяна Лук'янава Аўгіння Сухаверхава Наталля Ярмалінская
Удзел у фэстах 2011 Цукеркавы фэст (Івянец, Беларусь)
2013 Багач (Вязынка, Беларусь) VIII Міжнародны фальклёрны фестываль „Пакроўскія званы“ (Вільня, Літва)
2014 Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь) Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь) Фэст „Кераміка Крэва“ (Крэва, Беларусь) 2015 Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь) ЕтноСвіт (Кіеў, Украіна)
Спасылкі Старонка на Фэйсбуку Плэйліст на Youtube
Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі