Абло́га Смале́нска адбывалася ў 1514 годзе ў ходзе шостай літоўска-маскоўскай вайны (1512—1522). Маскоўскае войска пад камандаваннем вялікага князя Васіля III захапіла горада 1 жніўня.

Перадумовы Пасля выбуху вайны ў лістападзе 1512 маскоўскія войскі ўжо двойчы беспаспяхова атакавалі Смаленск, важную крэпасць і гандлёвы цэнтр. Першая аблога доўжылася шэсць тыдняў у студзені-лютым 1513, але была адбіта вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім. Наступная аблога доўжылася чатыры тыдні ў жніўні-верасні таго ж года.

Падзеі thumb|злева|Расійская абложная гармата XVI стагоддзя У чэрвені 1514 маскоўскі князь Васіль III узначаліў сваё войска ў трэцім паходзе на Смаленск. Гэтым разам маскоўскае войска мелі значную колькасць асаднай зброі, атрыманай ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. 15 ліпеня амаль 42-тысячнае войска дасягнула Смаленска, узяла яго ў аблогу і пачало падрыхтоўку да штурму: вакол крэпасці ўзвялі частакол, насупраць брамы былі пастаўлены рагаткі дзеля запабягання ад вылазак гарнізона. Праз два тыдні, 29 ліпеня, пачаўся несупынны артылерыйскі абстрэл. Колькасць гармат у маскоўскім войску ацэньваецца ад 140 да 300 адзінак.

У адсутнасць дапамогі ваявода смаленскі Юрый Салагуб здаў крэпасць 31 ліпеня 1514, і наступным днём Васіль III увайшоў у горада. Смаленскі праваслаўны епіскап Варсанофій адправіў малебен, у часе якога мяшчане прысягнулі на вернасць маскоўскаму валадару. Юрый Салагуб адмовіўся прыняць прысягу і быў адпушчаны на радзіму, дзе быў пакараны смерцю за здачу крэпасці.

Вынікі Пасля перамогі пад Оршай у верасні 1514 Канстанцін Астрожскі не здолеў адваяваць Смаленск, і па выніках перамір'я 1522 года ён застаўся пад уладай Маскоўскага княства на наступнае стагоддзе — да вяртання падчас вайны 1605—1618. У гонар перамогі маскоўскі князь Васіль III зафундаваў узвядзенне ў Маскоўскім Крамлі Новадзявочага манастыру.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы ў Расіі Катэгорыя:Аблогі XVI стагоддзя Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Смаленску Катэгорыя:Падзеі ў Смаленску Катэгорыя:Ліпень 1514 года Катэгорыя:Жнівень 1514 года