Ві́ганд Ма́рбургскі () — нямецкі храніст і герольд Тэўтонскага ордэна. Аўтар хронікі «Chronica nova Prutenica» (), напісанай рыфмаванай прозай на сярэдневерхненямецкай мове. Хроніка Віганда — адна з найважнейшых крыніц па гісторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Вялікага Княства Літоўскага, ахоплівае перыяд з 1293 (1311) па 1394 год. Разам з пэўнымі звесткамі, у хроніцы сустракаюцца легендарныя і міфалагічныя сюжэты. З прыкладна 17 000 радкоў арыгінала да нашых дзён захавалася 542 (9 урыўкаў), аднак лацінскі пераклад у прозе, зроблены на заказ польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, захаваўся амаль цалкамBojtar E. Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People. — Budapest: Central European University Press, 2000. — P. 184. — ISBN 963-9116-42-4..

Як крыніцай для сваёй працы Віганд карыстаўся Аліўскай хронікай (; падзеі 1310—1350 гадоў выкладзены галоўным чынам па ёй). Таксама карыстаўся хронікай Германа Вартберга. Большая частка хронікі Віганда складаюць унікальныя звесткі. Як сучаснік апісаў кіраванне вялікіх магістраў Вінрыха фон Кніпродэ, Конрада Цёльнера, а таксама Конрада фон Валенрода.

Абазначэнне фон Марбург не прозвішча храніста, а пазнейшае вызначэнне гісторыкаў, часціца «фон» мусіла ў гэтым выпадку паказваць яго арыстакратычнае паходжанне. Невядома нават, ці паходзіў ён з Марбурга ў Гесэне, нейкага іншага Марбурга або са сталіцы Ордэна — МарыенбургаБарбашев А. И. Летописные источники для истории Литвы в средние века. — С-Пб.: Типография Ю. Н. Эрлих, 1883. — 29 с. — C. 13..

Публікацыі Scriptores rerum Prussicarum. Zweiter Band — Die Chronik Wigands von Marburg. Originalfragmente, lateinische uebersetzung und sonstige ueberreste / Theodor Hirsch. — Leipzig: Verlag von S. Hirzel, 1863. — lk 430—662. Vygandas Marburgietis. Naujoji Prūsijos kronika / vertė Rimantas Jasas; mokslinis redaktorius Kęstutis Gudmantas. — Vilnius: Vaga, 1999. — 468 p. — ISBN 5-415-00489-0. Виганд Марбургский. Новая прусская хроника (1394). — М.: Русская панорама, 2014.

Літаратура

Катэгорыя:Постаці тэўтонскага гістарыяграфіі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Гісторыкі XIV стагоддзя Катэгорыя:Храністы