Дом па вуліцы Гарадскі Вал, 5 — двухпавярховы будынак у Мінску, размешчаны ў глыбіні квартала. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Стары адрас — вул. Урыцкага, 8.
Выключаны як асобная пазіцыя (шыфр 713Г000031) з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе і далучаны да пазіцыі «Будынак Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М. Горкага» (шыфр 713Г000020).
Архітэктура Дом уяўляе сабой складанай у плане формы, з выступамі, рызалітамі і эркерамі на два паверхі. Накрыты сістэмай вальмавых дахаў. У архітэктурнай кампазіцыі выкарыстаны карнізныя паясы, плоская паўцыркульная ніша, трохгранны і паўкруглы эркеры, адкрытая тэраса з ажурнай чыгуннай агароджай (ліццё) і іншыя. Аконныя праёмы прамавугольныя, высокія, у драўляных ліштвах.
Літаратура
Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Гарадскі Вал Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі мадэрн Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску