«Андалузскі сабака» () — 16-хвілінны сюррэалістычны нямы фільм іспанскага рэжысёра Луіса Буньюэля і іспанскага мастака Сальвадора Далі. Першапачаткова быў выпушчаны да абмежаванага паказу ў Парыжы ў 1929 годзе, але, зрабіўшыся папулярным, заставаўся ў пракаце восем месяцаў. З’яўляецца адным з найбольш вядомых сюррэалістычных фільмаў «авангарду» 1920-х.

У фільме адсутнічае сюжэт. Храналогія фільма разрозненая: пераход ад першай сцэны фр. Il etait une fois (бел. «Калісьці») да другой сцэны «Праз восем год» адбываецца без змены абстаноўкі і персанажаў. Па сутнасці, кінематаграфічнае апавяданне Буньюэля падпарадкоўваецца законам «логікі» сноў, у якіх глядзельныя выявы мяняюцца, не падпарадкоўваючыся рацыянальнай логіцы і храналагічнай паслядоўнасці, таму кінакрытыкі, што аналізуюць фільм, часта карыстаюцца тэрмінамі папулярнай у тыя гады тэорыі сноў Фрэйда.Luis Bunuel: Impossibility and Illusion

Фактычна абвяргаючы розныя інтэрпрэтацыі фільма, Буньюэль у сваіх успамінах адзначаў, што адзіным правілам, якім яны з Далі карысталіся пры напісанні сцэнарыя, была забарона на «любыя ідэі або вобразы, якія маглі б мець рацыянальнае тлумачэнне». Акрамя таго, ён сцвярджаў, што «ў фільме няма нічога, каб нешта сімвалізавала. Адзіным метадам даследавання сімвалаў, магчыма, з’яўляецца псіхааналіз».

У ролях Луіс Буньюэль — Мужчына ў пралогу Сальвадор Далі — Малады мужчына на пляжы (у канцы фільма) Сімона Марэйль — Дзяўчына П’ер Батчэф — Мужчына

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Нямыя фільмы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Сюррэалізм Катэгорыя:Сальвадор Далі Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)