Льёрэт-дэ-Мар () — муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Жырона ў складзе аўтаномнай супольнасці Каталонія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Сельва. Займае плошчу 47,87 км². Насельніцтва 39794 чалавекі (на 2010 год). Размешчаны за 75 км на поўнач ад Барселоны. З’яўляецца самым буйным і найбольш вядомым з усіх курортаў іспанскага ўзбярэжжа Коста-Брава і адным з найбольш наведвальных месцаў Міжземнаморскага ўзбярэжжа Іспаніі.

Славутасці Царква св. Рамана Марскі музей Статуя «Жонка рыбака» Мадэрнісцкія могілкі.

Спасылкі Información del Instituto de Estadística de Cataluña LloretGuide.com Lloret de Mar Tourism Information Official Website

Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Жырона