Уладзімір Іванавіч Салодкі (нар. , чыг. ст. Галынец, Магілёўскі раён) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1990). Муж С. А. Салодкай.
Біяграфія У 1973 годзе скончыў Краснапольскую сярэднюю школу, быў актыўным удзельнікам многіх аглядаў школьнай мастацкай самадзейнасці. У 1979 годзе атрымаў дыплом Магілёўскага культасветвучылішча і быў накіраваны ў Дзяржаўны народны хор Беларусі.
З 1984 года — артыст ансамбля народнай музыкі «Свята». Скончыў у 1985 годзе Мінскі інстытут культуры. З 1985 года спявае ў дуэце з С. А. Салодкай. З 1994 года — адзін са стваральнікаў і саліст ансамбля народнай песні «Вяселле», з 1996 года — саліст Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі.
Творчасць Валодае голасам прыгожага тэмбру, шырокага дыяпазону. У рэпертуары беларускія, рускія, украінскія народныя песні, а таксама аўтарскія творы, у т.л. «А дзе ж ты, бурлак, валачыўся» (балада), «Чапурушачка», «У лузе каліна стаяла», «Кірыла Тураўскі» (У. Будніка).
Літаратура
Салодкі Уладзімір Іванавіч // Памяць: гістор-дакум. хроніка Краснапольскага раёна. — Мн., 2001. — С.510.
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь