Цверца́ () — рака ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі (упадае ў яе ў межах горада Цвер).

Даўжыня ракі 188 км, плошча вадазбору 6510 км². Сярэдні гадавы расход вады 55 (60) м³/с, за 40 км ад вусця 36,4Тверца // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Гадавы сцёк 1,149 км³. Вытокам ракі лічыцца Вышневалоцкае вадасховішча. Даліна ракі ў верхнім цячэнні шырокая і забалочаная. У сярэднім цячэнні звужаецца да 300—400 м. Замярзае рака ў канцы лістапада — пачатку снежня. Ледаход у канцы сакавіка — першай палове красавіка.

Асноўныя прытокі: Шчэгрынка (Шчэгра), Асуга, Кава. У басейне ракі 269 азёраў і вадасховішчаў.

Рака суднаходная на працягу 14 км ад вёскі Паўлаўка да вусцяГосударственный водный реестр РФ. На рацэ гарады Вышні Валачок, Таржок, у вусці — Цвер.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Ретеюм К. Ф Тверца // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі