Аляксандр Аляксандравіч Мінін (, вёска Арлея, Полацкі раён — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Працаваў у калгасе. 3 15.05.1942 г. разведчык партызанскага атрада 3-й Беларускай партызанскай брыгады. Са снежня 1943 г. на фронце, разведчык, камандзір аддзялення 77-га стралковага палка 26-й стралковай дывізіі. У ноч на 15.07.1944 г. на поўнач ад в. Мяркіне Варэнскага раёна Літвы А. А. Мінін разам з таварышам першым у палку фарсіраваў р. Нёман, узарваў 6 кулямётных гнёздаў ворага, стварыў умовы для пераправы палка. У час Беларускай аперацыі захапіў 29 «языкоў». Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, «За службу Радзіме» 3-й ступені. Пасля вайны дэмабілізаваўся. Жыў і працаваў у Магілёве. У 1948 г. скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі.
Літаратура Мінін Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская Энцыклапедыя : у 18 тамах / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 10. — С. 386.
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва