Лябяжы — аквапарк у Мінску па праспекце Пераможцаў каля МКАД. Першы ў Беларусі парк водных забаў, а таксама адзін з найбуйнейшых у СНД і пяты па велічыні ў Еўропе. Прапускная здольнасць аквапарка ўлетку складае 7,8 тыс. чалавек у суткіОткрылся минский аквапарк.

Пабудаваны па пракце архітэктара Аляксандра Цяльцова. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 мая 2014 года.

Назва Конкурс на лепшую назву аквапарка быў абвешчаны ў 2012 годзе, а яго пераможцу абяцалі прэзентаваць бестэрміновы абанемент на дзве персоны. Журы атрымала больш за 5 тысяч лістоў і спачатку выбрала варыянт «Купалле». Аднак у ліпені 2013 года, наведваючы будоўлю аквапарка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне падумаць над іншай назвай. У выніку аквапарк атрымаў назву «Лябяжы» у гонар размешчанага побач аднайменнага прыродна-біялагічнага заказнікаМинский аквапарк получил название «Лебяжий». Открытие — 1 мая.

Згодна з дзеючымі правіламі беларускай мовы, правільная назва — «Лебядзіны».

Апісанне На 38 гектарах размешчаны летні дзіцячы гарадок з басейнам, ландшафтны парк са спортпляцоўкамі, набярэжная з пірсам, пяціўзроўневы комплекс на 32135 м², дзе акрамя аквапарка, маецца атракцыён «Дарк-Райд», дзіцячы цэнтр «КаZki», «Тэрыторыя SPA», зона пляжных вечарынак, рэстаран хуткага абслугоўвання (Country Chicken), эказона і іншыя аб’екты.

Вадасховішча Дразды, на беразе якога размешчаны «Лебядзіны», пераходзіць у каскад вадаёмаў лётней аквазоны. Плошча люстэрка вады закрытай акваторыі — 2410 квадратных метраў, адкрытай — 1450БЕЛОРУССКИЙ АКВАПАРК «ЛЕБЯЖИЙ» ОТКРЫВАЕТСЯ УЖЕ 10 МАЯ . Сярод 13 водных атракцыёнаў аквапарка можна адзначыць 200-мятровую горку «Вайпер» для адзіночнага ці парнага спуску і горка «Візард» з максімальнай хуткасцю спуску да 7,3 м/с.

Маюцца інтэрактыўныя гульнявыя комплексы для дзяцей ад трох гадоў — міні-горкі, лесвіцы і пераходы, перакульныя вадаспад-вядро, вадаспад-бочка, якія размешчаны ў гульнявой зоне «KaZki». Тут жа знаходзіцца 5D-кінатэатр і гульнявыя аўтаматы. Трэнажорны і фітнес-залы займаюць тэрыторыю ў 630 кв.м. Таксама у цэнтры «Тэрыторыя SPA» працуюць руская парная, грэчаская лазня, турэцкі хамам, саляны пакой і інш.

У верасні 2014 года павінна пачаць працаваць гасцініца «Аква-Мінск» са 102 нумарамі, а таксама васьмю гасцінічнымі домікамі.

Спасылкі Афіцыйны сайт Катэгорыя:Аквапаркі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Мінску Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск)