Павел Андрэевіч Дудчык (, вёска Казённыя Паршні, Аршанскі раён — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1938 г. У 1942 г. скончыў Бранскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1950 г. — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.

У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Вызначыўся ў баях пад горадам Ліепая і за вёску Берзі (сучасны Добэльскі край, Латвія) у снежні 1944 г.: артылерыйская батарэя пад камандаваннем капітана Дудчыка за 6 гадзін адбіла 11 варожых контратак, знішчыла каля 200 гітлераўцаў, падбіла 8 танкаў і прымусіла ворага адступіць. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945 г.).

Да 1959 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны на Мінскім аўтазаводзе. Памёр і пахаваны ў Мінску.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, 3 ордэны Чырвонай Зоркі, медалі.

Літаратура Дудчык Павел Андрэевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна : у 2 кн. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 370.  — С. 255.

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР