Іван Адамавіч Лапянкоў (, вёска Яськаўшчына — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Працавау ў розных галінах народнай гаспадаркі, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне. У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Bapoнежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах.
Намеснік камандзіра мотастралковага батальёна 20-й гвардзейскай механізаванай брыгады 8-га гвардзейскага механізаванага корпуса 1-й гвардзейскай танкавай арміі старшы лейтэнант І. А. Лапянкоў вызначыўся 18 ліпеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходні Буг каля вёскі Дабрачын Сакальскага раёна Львоўскай вобласці. 30 ліпеня 1944 года з групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання Віслы ў раёне горада Баранаў-Сандамірскі ў Польшчы, знішчыў каля 40 гітлераўцаў, захапіў 2 лодкі, пераправіўся цераз раку і замацаваўся на левым беразе. 6 гадзін група адбівала контратакі, стварыўшы ўмовы батальёну i брыгадзе для фарсіравання ракі.
23 верасня 1944 г. гвардыі капітан удастоены ордэна Леніна і звання Героя Савецкага Саюза.
Сустрэў Дзень Перамогі ў Берліне. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Ачынскім аддзяленні Дзяржбанка. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета.
15 снежня 1972 года І. А. Лапянкоў памёр. Яго імем названа вуліца ў Ачынску; на доме, дзе ён жыў — мемарыяльная дошка.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Краснаярскім краі Катэгорыя:Капітаны СССР