Міжнародны аэрапорт Кабул — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Афганістана, знаходзіцца за 16 км ад цэнтра Кабула. З’яўляецца базавым для нацыянальных авіякампаній: Ariana Afghan Airlines, Kam Air, Safi Airways.

Аэрапорт пабудаваны ў 1960-х гадах. У 1970-х гадах выконваліся прамыя рэйсы ў Лондан і Франкфурт-на-Майне. З прыходам савецкіх войскаў выкарыстоўваўся выключна як ваенны аэрадром, у 1990-х гадах кантраляваўся талібамі. У кастрычніку 2001 года аэрапорт разам з ваеннымі самалётамі разбураны ВПС ЗШАFlugRevue November 2009, S. 64-67, Auferstanden aus Ruinen. У 2002 годзе адноўлены цывільныя авіярэйсы. 7 лістапада 2008 года Хамід Карзай урачыста адкрыў адноўлены будынак аэрапорта.

Спасылкі

Катэгорыя:Аэрапорты Афганістана Катэгорыя:Транспарт Кабула Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Кабула Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:1970 год у Кабуле Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:2008 год у Кабуле