Антук Крыніца (сапр. Антон Паўлавіч Ждановіч; 1898, Мінск — , Мінск) — беларускі акцёр. Удзельнік стварэння Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, яго вядучы акцёр. Брат Ф. П. Ждановіча.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1898 годзе ў Мінску.
З 1918 года ў Беларускім савецкім тэатры, з 1920 года ў БДТ-1. Сярод найлепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я. Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э. Ажэшкі), Ваявода, Красінскі («Каваль-ваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М. Грамыкі), Разанаў, Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я. Рамановіча), Лыняеў («» А. Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А. Пушкіна).
19 лістапада 1937 года арыштаваны. 11 снежня 1937 года асуджаны пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як член ПАВ паводле артыкула 68 Крымінальнага кодэкса БССР да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны 26 снежня 1937 года ў Мінскай турмеЖдановіч-Крыніца Антон Паўлавіч (1898).
22 сакавіка 1958 года рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Асабістая справа №11582-с захоўваецца ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Літаратура Тэатральная Беларусь : Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1./ Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн. : БелЭн., 2002. ISBN 985-11-0255-5 (т.1).
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы